Увазе мікра-, малых арганізацый і зноў створаных у 2022 годзе камерцыйных арганізацый

17.01.2023

За 2022 год органамі дзяржаўнай статыстыкі праводзіцца статыстычнае назіранне па формах 1-мп, 1-мп (мікра): для мікраарганізацый - выбарачным метадам; для малых і зноў створаных у 2022 годзе камерцыйных арганізацый - суцэльным метадам.

Звяртаем увагу, спісы рэспандэнтаў, інфармацыйныя матэрыялы адлюстроўваюцца пры актывізацыі пазіцыі "Аб прадстаўленні форм 1-мп (мікра) і 1-мп за 2022 год", размешчанай на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Белстата http://www.belstat.gov.by. Прадстаўленне справаздач па формах 1-мп (мікра) і 1-мп ажыццяўляецца ў выглядзе электроннага дакумента ў рэжыме on-line з дапамогай шматфункцыянальнага вэб-партала Белстата па спасылцы e-respondent.belstat.gov.by у тэрміны: па форме 1-мп ( мікра) - з 18 студзеня па 1 лютага 2023 года. Па форме 1-мп - з 2 лютага па 15 лютага 2023 года.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы