Паводле яго вынікаў поліакрыланітрыльнае валакно Нітрон-Д, якое выпускаецца на заводзе «Палімір», прызналі лаўрэатам у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння». Высокую якасць паліміраўскага нітрона ўжо не раз адзначалі на спецыялізаваных выставах і конкурсах, у тым ліку і ў конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Сёння яно шырока прымяняецца для вырабу пражы, трыкатажных тканін і вырабаў, пледаў, коўдраў, дываноў, нятканых матэрыялаў. Вялікі асартымент поліакрыланітрыльнага валакна Нітрон-Д дае магчымасць задаволіць розныя запыты спажыўцоў, а яго збыт робіць свой уклад у фінансавы поспех прадпрыемства.
Крыніца: «Веснік Нафтана»