На пастаянным кантролі выканкама

13.01.2023

У мэтах выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2022 года нумар 10 "Аб недапушчальнасці росту цэн" спецыялістамі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта па выніках 2022 года праведзена дваццаць восем кантрольных мерапрыемстваў у сферы выканання заканадаўства аб цэнаўтварэнні.

Абследавана больш за чатырыста пяцьдзесят аб'ектаў. Гэта раздробныя гандлёвыя аб'екты, аб'екты грамадскага харчавання, аб'екты бытавога абслугоўвання насельніцтва, аб'екты аказання медыцынскіх паслуг, аптэкі, а таксама вытворчыя прадпрыемствы. Парушэнні ўстаноўлены ў адзінаццаці аб'ектах гандлю, з іх у шасці аб'ектах выяўлены рост цэн, у пяці аб'ектах устаноўлена парушэнне парадку цэнаўтварэння. Па выяўленых фактах інфармацыя накіравана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання, Камітэт дзяржаўнага кантролю, пракуратуру г. Наваполацка для разгляду і дачы ва ўстаноўленым парадку ацэнкі дзеянняў суб'ектаў, з наступным прыцягненнем да адказнасці. Акрамя таго, гарадскім выканаўчым камітэтам на пастаяннай аснове вядзецца работа па правядзенню кантрольных мерапрыемстваў у аб'ектах гандлю горада наконт выканання патрабаванняў заканадаўства ў сферы гандлю, у тым ліку накіраваная на забеспячэнне дастатковага асартыменту тавараў. Тыповым парушэннем для суб'ектаў гаспадарання з'яўляецца невыкананне асартыментнага пераліку тавараў, дадзеныя парушэнні суб'ектамі аператыўна ўстараняюцца.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы