Камітэт дзяржаўнага кантролю 11-13 студзеня 2023 года правядзе «гарачую лінію» па пытаннях парушэння прыродаахоўнага заканадаўства. Грамадзяне могуць паведаміць аб забруджванні навакольнага асяроддзя, у тым ліку аб звалках адходаў, скідзе сцёкавых вод і іншых парушэннях.
Таксама прымаецца інфармацыя аб стане тэрыторый жывёлагадоўчых ферм, лясных зямель, палігонаў і закрытых міні-палігонаў ТКА, прамысловых і ўнутрыгаспадарчых кар'ераў. Звярнуцца на «гарачую лінію» можна з 11 па 13 студзеня з 9-00 да 13-00 па тэлефоне 8 (017) 222 62 90.