У сувязі з гэтым Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі. Будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, у тым ліку мокрага, па паўднёва-заходняй палове з дажджом. Уначы і раніцай па паўночна-ўсходняй палове прагназуюцца моцны снег, мяцеліца. У асобных раёнах галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, 5–10 метраў за секунду, парывы будуць дасягаць 14 метраў за секунду, па ўсходняй палове парывы да 15–20 метраў за секунду. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць ад -10°С па ўсходзе да +3°С па паўднёвым захадзе, днём 0...-6°С, па захадзе +1...+4°С.