Супрацоўнікі Наваполацкага ГАУС узмоцняць кантроль за грамадскім парадкам

06.01.2023

Месцы правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Калядным богаслужэнням, дзе традыцыйна чакаецца вялікая колькасць грамадзян, супрацоўнікі органаў унутраных спраў возьмуць пад асаблівы кантроль.

У мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі рэкамендуем адмовіцца ад праносу ў месцы правядзення святочных мерапрыемстваў выбухованебяспечных і лёгкаўзгаральных рэчываў, піратэхнічных вырабаў, колюча-рэжучых прадметаў. Таксама павышаная ўвага будзе ўдзелена дарожнай сітуацыі паблізу месцаў правядзення службаў, выяўленню нецвярозых вадзіцеляў, бяспраўнікаў, парушэнняў з боку пешаходаў. Наваполацкі ГАУС звяртаецца да грамадзян з просьбай выконваць грамадскі парадак, правілы бяспечных паводзін і праяўляць пільнасць.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы