ДАІ ўзмацніла кантроль за п'янымі і бяспраўнікамі

05.01.2023

Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычнае мерапрыемства "П'янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе". Мерапрыемства накіравана на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі вадзіцелямі, асобамі, якія не маюць права кіравання,

а таксама парушэнняў Правілаў дарожнага руху пешаходамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення. Мерапрыемства працягнецца да 9 студзеня. За кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві або выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна прадугледжаны штраф у 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады. Звыш 0,8 праміле - штраф у памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем на 5 гадоў.
ДАІ звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Калі вы ведаеце або мяркуеце, што за рулём знаходзіцца вадзіцель у стане ап'янення, або заўважылі нецвярозага пешахода, які парушае Правілы дарожнага руху, паведаміце аб гэтым па тэлефоне "102". Ваш званок можа выратаваць нечае жыццё.

АДАІ Наваполацкага ГАУС

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы