«Алкаголь і дарога не сумяшчальныя!»

30.12.2022

Пад такім дэвізам сёння, 30 снежня, пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху ў горадзе Наваполацку. Аддзел Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Наваполацкага ГАУС нагадвае:

што за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві або выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна прадугледжаны штраф у 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. Звыш 0,8 праміле - штраф у памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем на пяць гадоў. За парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 3 да 5 базавых велічынь.

Калі вы ведаеце ці мяркуеце, што за рулём знаходзіцца п'яны кіроўца, альбо заўважылі нецвярозага пешахода, які парушае Правілы дарожнага руху, паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102.
Ваш званок можа выратаваць нечае жыццё.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы