Навагодні патруль выйшаў на дарогу ў Наваполацку

29.12.2022

Разам з супрацоўнікамі ДАІ і актывістамі МААП БРСМ на патруляванне вуліц горада выйшлі сапраўдны Дзед Мароз і Снягурка. Удзельнікі навагодняга патруля гутараць з вадзіцелямі і пасажырамі, нацэльваюць іх на строгае выкананне Правілаў дарожнага руху ў дні маючых адбыцца свят.

А замест звыклай праверкі дакументаў Дзед Мароз са Снягуркай віншуюць гараджан з надыходзячым Новым годам і шчодра раздаюць падарункі - салодкія пачастункі і наглядную прадукцыю па дарожнай бяспецы.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы