Выкарыстанне механічных транспартных сродкаў на вадаёмах

29.12.2022

Цяперашняя зіма выдалася марознай. Многія рыбаловы накіраваюцца на азёры з выездам на лёд на мотасабаках, снегаходах, аўтамабілях і іншых транспартных сродках.

Згодна з абзацам 7 часткі 4 пункта 38 Правілаў аматарскага рыбалоўства ўезд і перамяшчэнне ў рыбалоўных угоддзях фонду запасу, пакрытых лёдам з выкарыстаннем мотабуксіроўшчыка (матасабакі) не забаронена.

Пры гэтым, мотабуксіроўшчык павінен быць магутнасцю не больш за 15 конскіх сіл. Перамяшчэнне іншых механічных транспартных сродкаў забараняецца, за выключэннем транспартных сродкаў, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды, Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных судах, дзяржаўных прыродаахоўных устаноў, рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў унутраных водных шляхоў, арандатараў, карыстальнікаў рыбалоўных угоддзяў. наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць знаходжання ў рыбалоўных угоддзях у мэтах выканання ўскладзеных на іх задач і функцый

У адпаведнасці з часткай 2 пункта 36 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, пры арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства арандатары (карыстальнікі) рыбалоўных угоддзяў маюць права самастойна вызначаць рэжым карыстання мотабуксіроўшчыкамі (матасабакамі).

Пры выхадзе на лёд выконвайце правілы бяспекі!

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Тэлефон: 77-43-27

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы