Наваполацк. Казачныя героі ў гасцях у дзетак

28.12.2022

У рамках трэцяга этапа рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!", а таксама "Марафона чараўніцтва" ў дзіцячае аддзяленне Наваполацкай гарадской бальніцы накіраваўся дэсант пажарных Дзядоў Марозаў і галоўныя героі Новага года.

Напярэдадні навагодніх свят заўсёды хочацца быць у сямейным коле і побач каля зялёнай прыгажуні, асабліва дзецям. Аднак, здараецца так, што свята можа азмрочыць хваробай. І каб крыху палепшыць бальнічныя будні маленькіх пацыентаў наваполацкія ратавальнікі адправіліся да іх у госці. Падрыхтоўка пачалася загадзя: ратавальнікі падрыхтавалі падарункі для малых, спакавалі ў бяспечную карэспандэнцыю і накіраваліся ў бальніцу. Далей дзетак чакаў сюрпрыз: з даху будынка спусціліся і завіслі на вышыні 4-га паверха пажарныя Дзяды Марозы, а з дапамогай аўтакаленчатага пад'ёмніка ў акенцы да дзяцей зазіралі Дзед Мароз і Снягурка. Пасля нечаканага з'яўлення і прывітання хлопчыкаў і дзяўчынак казачныя героі перамясціліся ў само аддзяленне, дзе ляжаць маленькія пацыенты. Яны жадалі малым хутчэйшага акрыяння і шчаслівага новага года. Эфектнае з'яўленне ратавальнікаў падарыла дзецям мора станоўчых эмоцый і веру ў цуд, які застанецца на доўгі час у памяці дзяцей.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы