У гэтым годзе «Нафтан» пад кіраўніцтвам Вячаслава Герашчанкі выйграў чэмпіянат краіны ў першай лізе і вярнуўся ў элітны дывізіён нашага футбола. Юрый Пунтус у сезоне-2022 вывеў «Макслайн» у эліту праз стыкавыя матчы пасля фінішу каманды на чацвёртым радку ў чэмпіянаце першай лігі, але АБФФ не дапусціла клуб з Рагачова да ліцэнзавання. Раней Юрый Пунтус трэніраваў БАТЭ, брэсцкае «Дынама», «Тарпеда-БелАЗ» і шэраг іншых беларускіх клубаў. Акрамя таго, узначальваў нацыянальную зборную краіны.