Мы адчуваем любоў і цяпло, у дамах пануе радасны настрой, нашы сэрцы поўняцца добрымі надзеямі і міласэрнасцю.
У такі час па-новаму асэнсоўваюцца самыя галоўныя каштоўнасці: мір, незалежнасць, згода – усё тое, што мы павінны берагчы. Упэўнены, што ў адзінстве беларускі народ будзе і далей жыць і працаваць дзеля сваёй дзяржавы, захоўваючы спакой на роднай зямлі і суверэнітэт краіны.
Няхай жыватворнае святло ўрачыстых дзён заўсёды сагравае вашы сем’і, душу і сэрца кожнага чалавека! Няхай упэўненасць у перамозе дабра зробіць наша жыццё больш дастойным і шчаслівым.
Жадаем усім вернікам здароўя, міру і дабра! Любові, даверу і ўзаемаразумення ў кожным доме!
Са святам!
З павагай,
Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта
Алег Буевіч, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў