Станіслаў Корабаў прызначаны галоўным трэнерам "Хіміка"

23.12.2022

Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь узгаднілі прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера хакейнага клуба "Хімік" Станіслава Корабава.

Працягваючы сямейныя традыцыі ўслед за Андрэем Корабавым, Станіслаў Корабаў узначаліў асноўную прафесійную каманду "Хімік". У складзе "Паліміра" Станіслаў Корабаў некалькі сезонаў удзельнічаў у Чэмпіянаце УЕХЛ, а таксама трапляў у склады U-18 і U-20 на Чэмпіянатах Свету. Да сезона 2004/2005 Станіслаў гуляў за "Хімік-СКА", а пазней перайшоў да трэнерскай кар'еры. У сезоне 2020/2021 ён далучыўся да трэнерскага штаба "Хіміка", стаўшы адным з асістэнтаў Алега Хмыля, а пасля яго сыходу з клуба, Станіслаў Андрэевіч выконваў абавязкі галоўнага трэнера наваполацкай каманды. Адметна і тое, што Андрэй Корабаў - бацька Станіслава - раней таксама быў галоўным трэнерам «Хіміка».

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы