Наваполацк прыме трэці этап Кубка Беларускай Федэрацыі біятлону

22.12.2022

23 снежня - мас-старт, 24 снежня - змешаная эстафета. Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву гатова да правядзення трэцяга этапа Кубка Федэрацыі біятлона.

Усяго ў спаборніцтвах паўдзельнічаюць 150 спартсменаў 2004-2011 г.н., якія прадстаўляюць усе вобласці краіны і горад Мінск. Ад УАРу вылучаны 22 біятланісты, прычым выступаць яны будуць не толькі за каманду Віцебшчыны. Асабліва на Кубку чакаюць гледачоў. Жаданне паглядзець спаборніцтвы ўжывую ўпершыню за апошнія 2 гады пандэміі ўжо выказалі каля 500 чалавек. І гэта толькі на 23 снежня. Заўзятарам прапануюць палявую кухню, бясплатную гарбату і мора незабыўных эмоцый.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы