Першы перыяд абедзве каманды крыху «праспалі», з прычыны чаго галоў гледачы не дачакаліся. Аднак у далейшым балельшчыкі ўбачылі адразу сем узяццяў варот. Гаспадары лёду адкрылі лік. Але надалей «Хімік» перахапіў ініцыятыву і давёў справу да сваёй вікторыі. У пераможцаў вызначыліся Дзяніс Кірпічонак (28-я хвіліна), Ягор Калугін (35) і Арцём Лагуноў двойчы (41, 47). А ў прайграўшых аўтарамі закінутых шайб сталі Яўген Дадонаў (23), Артур Гільманаў (58) і Сяргей Сафін-Трагубаў (58).