Камітэту дзяржаўнай бяспекі-105 гадоў

20.12.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў КДБ з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша жыццё назаўсёды звязана з лёсам Айчыны. Ваш абавязак - служыць Радзіме, прадаўжаючы слаўныя традыцыі легендарнага ведамства, якое стаіць на варце міру і бяспекі народа Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякую за складаную, напружаную і часам небяспечную работу ўсім, хто смела, самааддана і максімальна эфектыўна рэагуе на выклікі часу, процідзейнічаючы найноўшым тэхналогіям разбурэння дзяржаў. Дзякуй усім, хто не пахіснуўся ў складаныя часы, захаваў вернасць прынцыпам і традыцыям спецслужбы, стаўшы на абарону нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Вечная памяць героям, якія аддалі жыццё за будучыню роднай краіны".

Самыя цёплыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам КДБ, якія паказалі прыклад выключнай адданасці справе: "Сёння, калі падзеі ў свеце зноў прымушаюць нас вяртацца да ўрокаў гістарычнай памяці, мы абапіраемся на бясцэнныя вопыт і веды ў тым ліку і вашага пакалення".

"Упэўнены, вырашаючы пастаўленыя задачы, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі і ў далейшым будуць дзейнічаць рашуча, бездакорна і рэзультатыўна, забяспечваючы бяспечнае і спакойнае жыццё нашых грамадзян і гасцей Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Віншуючы Камітэт дзяржаўнай бяспекі са 105-гадовым юбілеем, Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім міру, дабра, здароўя і аптымізму: "Няхай вашы перамогі і новыя здзяйсненні спалучаюцца з сямейным дабрабытам і асабістым шчасцем!"

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы