У Наваполацку заклалі новую традыцыю

19.12.2022

"Сярэбраныя фанфары" - пад такой назвай у горадзе будзе праходзіць адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах.

На конкурс у Дзіцячую школу мастацтваў №1, якая і выступіла галоўным ініцыятарам правядзення мерапрыемства, прыехала каля 50 юных талентаў з Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. У журы ўвайшлі вядучыя выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Новы конкурс плануюць праводзіць раз за два гады.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы