20 снежня ў 18.00 на плошчы Будаўнікоў адбудзецца адкрыццё галоўнай ёлкі Наваполацка

19.12.2022

Ужо з 17.00 на прыпыначных пунктах па вуліцы Маладзёжнай святочны настрой будуць ствараць Дзяды Маразы, якіх збярэ Маразобус і прывязе да месца старту навагодняга шэсця.

У 17.45 ад гандлёвага цэнтра "Пралеска" Дзяды Маразы і іншыя казачныя вясёлыя персанажы пройдуць па вуліцы Маладзёжнай да плошчы Будаўнікоў. У эпіцэнтры свята - ля цэнтральнай ёлкі - гасцей чакае яркая праграма, fire-шоу, тэматычныя фотазоны і многія іншыя забавы. Звяртаем увагу, што на час шэсця Дзядоў Марозаў будзе абмежаваны рух аўтатранспарту ад ГЦ "Пралеска" да плошчы Будаўнікоў.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы