Напярэдадні ўрачыстай цырымоніі закрыцця байцы студэнцкіх атрадаў з усёй Беларусі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны. Для ўдзельнікаў з рэгіёнаў правялі комплексную экскурсійную праграму па сталіцы з наведваннем музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.