Аддзел гандлю і паслуг Наваполацкага гарвыканкама папярэджвае

15.12.2022

У мэтах папярэджання ўзнікнення харчовых атручванняў і захворвання на вострыя кішэчныя інфекцыі, звязаныя з харчовым фактарам, не купляйце харчовыя прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю, з рук.

Пры несанкцыянаваным гандлі харчовыя прадукты не маюць дакументаў, якія сведчаць іх якасць і бяспеку. Іх рэалізацыя ажыццяўляецца з парушэннем агульных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

У месцах несанкцыянаванага гандлю адсутнічае халадзільнае абсталяванне для скорапсавальных прадуктаў харчавання, акрамя таго, прадаўцамі не выконваюцца элементарныя правілы асабістай гігіены. Медыцынскія даведкі з адзнакай аб праходжанні медыцынскага агляду ў прадаўцоў адсутнічаюць, тым самым няма гарантыі таго, што дадзены прадавец не з'яўляецца носьбітам інфекцыйнага захворвання і не прадстаўляе пагрозу для здароўя пакупнікоў.

Такім чынам, несанкцыянаваны гандаль стварае пагрозу ўзнікнення і распаўсюджвання як інфекцыйных, паразітарных захворванняў, так і захворванняў немікробнай прыроды сярод насельніцтва. Акрамя таго, набываючы тавар з рук, пакупнік павінен разумець, што прэтэнзіі ў выпадку адсутнасці належнай якасці тавару, прад'явіць будзе няма каму, бо ўстанавіць асобу, якая прадала тавар, практычна немагчыма. А законы, закліканыя абараняць спажыўца ў выпадку продажу яму няякаснага тавара, у такіх сітуацыях не дзейнічаюць, бо спажывец сам свядома пайшоў на рызыку.

Гандаль у неўстаноўленых месцах стварае нязручнасці для пешаходаў. Пасля дзейнасці такіх «прадаўцоў» застаюцца харчовыя адходы, скрынкі, скрыні і іншае смецце, што ў сваю чаргу прыводзіць да захламлення вуліц і псуе вонкавае аблічча горада.

Для таго каб ліквідаваць несанкцыянаваны гандаль, дастаткова проста праходзіць міма вулічных прадаўцоў і перастаць купляць тавары сумнеўнай якасці.

За рэалізацыю тавараў у месцах, забароненых заканадаўствам, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы