Увага, складаныя ўмовы надвор'я!

15.12.2022

Сёння на большай частцы краіны ідзе снег, месцамі мяцеліца, на дарогах снежная каша, пераметы, галалёдзіца. Кіроўцам у складаных умовах надвор'я варта выбіраць стрыманы стыль кіравання і бяспечную хуткасць, трымаць дыстанцыю і выконваць бакавы інтэрвал.

З асаблівай увагай трэба праязджаць пешаходныя пераходы і перакрыжаванні. Пазбягаць непатрэбных перастраенняў, апярэджанняў і абгонаў. На дарогах працуе тэхніка па ўборцы снега і апрацоўцы праезнай часткі пясчана-саляной сумессю. Забараняецца апярэджваць снегаўборачную тэхніку! Пешаходам варта праяўляць максімум увагі і асцярожнасці пры скрыжаванні праезнай часткі, улічваць, што тармазны і прыпыначны шлях аўта на слізкай дарозе значна павялічваюцца.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы