За 11 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 107 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 20 чалавек загінулі, 89 атрымалі раненні.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць прафілактычныя гутаркі, тэматычныя выступленні ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі, падчас якіх раскажуць аб прычынах дарожна-транспартных здарэнняў, асноўных пагрозах і рызыках бяспекі на дарогах з улікам сезонных фактараў, а таксама аб правілах выкарыстання святлоадбіўных элементаў.
Асаблівую ўвагу нададуць бяспецы дзяцей на дарозе. Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да бацькоў і нагадвае, што менавіта яны нясуць адказнасць за сваіх дзяцей, а таксама заклікае прыкласці максімальныя намаганні, каб засцерагчы самых юных і неабароненых удзельнікаў дарожнага руху.