Раптоўная праверка баявой гатоўнасці

13.12.2022

Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі пачата раптоўная праверка баявой гатоўнасці.

Мерапрыемствы будуць мець комплексны характар, войскам трэба будзе ў найкарацейшыя тэрміны вылучыцца ў прызначаныя раёны, ажыццявіць іх інжынернае абсталяванне, арганізаваць ахову і абарону, а таксама навесці маставыя пераправы праз рэкі Нёман і Бярэзіна. У гэты перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы