Аднак ёсць адно "але": сярод гараджан ёсць і тыя, хто псуе, створаныя для лыжнікаў умовы. «Гэта і аўтамабілісты, і аматары пакатацца на квадрацыклах, якія разбіваюць трасу, - кажа начальнік аддзела спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкама Пётр Ражкоў. - І нават сабакі, якіх выгульваюць гаспадары, могуць прывесці дарогу ў непрывабны выгляд. Пераканаўчая просьба да ўсіх: паважайце і шануеце чужую працу! Бо для таго, каб пракласці лыжню, неабходна яе ўкатаць, падрыхтаваць, высекчы лішнія дрэвы, прыбраць галінкі. А гэта, дарэчы, адымае нямала сіл і часу».