На тэрыторыі Беларусі праводзіцца праверка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму

07.12.2022

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 7-8 снежня пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекі Беларусі, перадае БЕЛТА. У гэты перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, прымяненне імітацыйных сродкаў паражэння ў навучальных мэтах. "Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці", – гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы