Жарліца і гурткі - гэта снасці для лоўлі драпежных відаў рыб: акуня, шчупака, судака. Трэба памятаць! Правіламі аматарскага рыбалоўства, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 21.07.2021 №284, забараняецца лавіць рыбу з выкарыстаннем гурткоў, жарліц, ставак, калобачак, іншых аналагічных сістэм і абсталявання ў начны час сутак. Забараняецца рыбалоўства з ужываннем на прыладах рыбалоўства падвойных і патройных гаплікаў без блешні, натуральнай або штучнай прынады, лоўля рыбы спосабам багрэнія.
Перамяшчацца па рыбалоўных угоддзях па лёдзе дазволена на мотабуксіроўшчыках (матасабаках) магутнасцю не больш за 15 конскіх сіл.
Акрамя таго, трэба ў чарговы раз нагадаць, што адначасова дазволена выкарыстоўваць прылады рыбалоўства аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю гаплікаў не больш за пяць штук на рыбалова. Выключэнне складаюць члены БТПР, якім дазволена выкарыстоўваць да 10 жарліц (ставак) на рыбалова.
Пры лоўлі рыбы не варта забываць аб мерах бяспекі. Лічыцца, што выходзіць на лёд можна, калі яго таўшчыня дасягае не менш за 6 сантрыметраў. Мае значэнне і стан лёду, паколькі яго трываласць залежыць ад тэмпературы вады і паветра. Часам 6 сантрыметраў можа апынуцца нядосыць, напрыклад, калі ў перыяд станаўлення лёду наступіла адліга або пад лёдам плыткаводдзе з зараснікамі багавіння.
Акрамя таго, Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь просіць вас быць рацыянальнымі спажыўцамі прыродных рэсурсаў, не заставацца абыякавымі да праблем захавання і прымнажэння прыродных багаццяў.
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб фактах парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, просім паведаміць пра гэта на кругласутачны тэлефон «даверу» па нумары: 77-43-27.