Маштабнае свята аб'яднала прадстаўнікоў кіраўніцтва горада, будаўнічых арганізацый, якія ўдзельнічалі ў рэканструкцыі, грамадскіх аб'яднанняў, актыўную моладзь і неабыякавых навапалачан. Радасць доўгачаканай падзеі падзялілі з імі ганаровыя госці са сталіцы і абласнога цэнтра: Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка, старшыня Віцебскага Аляксандр Субоцін і многія іншыя. Кожны адрасаваў словы падзякі ўдзельнікам рэканструкцыі, а лепшым з лепшых былі ўручаны высокія ўзнагароды. Мост быў пабудаваны ў 1962 годзе. Першая яго рэканструкцыя праводзілася напрыканцы 90-х. У чэрвені 2021 года было прынята рашэнне аб чарговай рэканструкцыі, падчас якой былі пашыраны праезная частка і тратуары, з'явіліся веладарожкі, а таксама назіральныя пляцоўкі. Побач добраўпарадкавалі парк і стаянку.