Падчас мерапрыемства абмяркоўвалі пытанні знешніх пагроз з боку заходніх краін, абстаноўку на дзяржаўнай мяжы, штучныя перашкоды, якія ствараюць Літва, Латвія і Польшча на шляху бязвізавага ўезду сваіх грамадзян у Беларусь. Перад навапалачанамі выступілі прадстаўнікі Міністэрства абароны і Дзяржпагранкамітэта, а таксама кіраўнік КДБ Іван Церцель і міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Апошнія распавялі пра дзейнасць апазіцыйных актывістаў, якія пакінулі краіну пасля падзеяў 2020 года, а таксама пра ўплыў санкцыйнага ціску на краіну адпаведна. Сустрэчу ўзначаліў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка.
Асабліва было падкрэслена, што Рэспубліка Беларусь не праводзіць мабілізацыйныя мерапрыемствы і не ўдзельнічае ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне. "Мы не збіраемся ні на каго нападаць", - падкрэсліў першы намеснік начальніка штаба Міністэрства абароны Ігар Кароль і адзначыў, што ў выпадку агрэсіі ў бок нашай краіны, мы будзем абараняць свае тэрыторыі.
Аляксандр Чарвякоў, у сваю чаргу канстатаваў, што Беларусь паспяхова спраўляецца са складанасцямі, якія ўзніклі ў выніку санкцый, прымененых краінамі Захаду да беларускіх прадпрыемстваў. У прыватнасці, ААТ "Нафтан" таксама ўдаецца знаходзіць новыя рынкі збыту і нарошчваць вытворчыя магутнасці.
Падагульняючы мерапрыемства, Ігар Сяргеенка канстатаваў, што Беларусь прымае ўсе меры, для таго, каб абстаноўка ў краіне заставалася стабільнай і спакойнай, аднак адзначыў, што цяпер неабходна мабілізаваць усе сілы і быць як ніколі адзінымі ў жаданні абараніць нашу Радзіму. Асабліва Ігар Пятровіч акцэнтаваў увагу на падрастаючым пакаленні - людзях, якія могуць патрапіць пад уплыў дэструктыўных сіл. Ён заклікаў усіх прысутных на сустрэчы максімальна давесці інфармацыю аб знешніх пагрозах сваім работнікам, членам сям'і і блізкім. Гэта дазволіць беларусам, згуртаванаму народу, справіцца з любымі негатыўнымі абставінамі.