«Халі-Хало 2022»

01.11.2022

11 і 12 лістапада ў горадзе Наваполацку, у палацы культуры ААТ "Нафтан", пройдзе традыцыйны Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" 2022. Урачыстае адкрыццё конкурса адбудзецца 11 лістапада ў 13.00.

З 15.00 да 17.00 конкурсная праграма ў катэгорыі ад 11 да 13 гадоў. з 18.00 да 20.00 пройдзе конкурсная праграма ў катэгорыі ад 14 да 16 гадоў. 12 лістапада аб 11.00 пройдзе конкурсная праграма ў катэгорыі 8-10 гадоў. У 15.00 адбудзецца святочны гала-канцэрт, узнагароджанне пераможцаў і закрыццё конкурсу. Афіцыйным партнёрам конкурсу з'яўляецца СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы". Запрашаем на свята!

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы