Увазе рыбакоў!

27.10.2022

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармуе, што з 1 лістапада 2022 года ў рыбалоўных угоддзях Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца забарона на лоўлю сома звычайнага, якая прадоўжыцца да 31 сакавіка 2023 года.

З прыходам зімы сом групамі залягае ў ямах, дзе праводзе халодны перыяд у нерухомым стане, і пры гэтым, упадаючы ў здранцвенне, абсалютна безабаронны і нярэдка становіцца лёгкай здабычай нядобрасумленных рыбаловаў-браканьераў, якія выкарыстоўваюць для яго промыслу забароненыя колючыя прылады лоўлі (жываводы). З усіх рыб, якія насяляюць у Беларусі, сом з'яўляецца самым буйным прэснаводным драпежнікам. Лічыцца, што сом - адна з самых аселых рыб і рэдка адпраўляецца ў далёкія вандроўкі. Дзесяткі гадоў з маладосці да глыбокай старасці ён амаль круглы год жыве ў адной і той жа яме, выходзячы з яе толькі для пошуку ежы, ды і тое недалёка. Дзякуючы рыбаахоўным мерапрыемствам, сом сёння жыве ў многіх рэках Беларусі, некаторых буйных азёрах і вадасховішчах. Акрамя таго, сом звычайны з'яўляецца каштоўнай прамысловай рыбай. Нагадваем, што выпадкова злоўлены сом павінен быць адпушчаны ў жывым і непашкоджаным выглядзе. Нярэдка сустракаюцца выпадкі, калі рыбу з кручка здымаюць ужо мёртвую або са значнымі пашкоджаннямі паражніны глоткі, вантроб. Гэтую рыбу ва ўлоў гэтак жа браць нельга. У выпадку незаконнай здабычы сома ў перыяд забароны, парушальнік павінен будзе заплаціць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю ў памеры 12 базавых велічынь. Акрамя гэтага, парушальнік будзе пакараны ў выглядзе адміністрацыйнага штрафу па ч. 1 арт. 16.25 КаАП Рэспублікі Беларусь (да 30 базавых велічыняў). А на злоснага парушальніка могуць завесці і крымінальную справу ў выпадку перавышэння шкоды больш за 100 базавых велічыняў. Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь просіць Вас быць рацыянальнымі спажыўцамі яе рэсурсаў, не заставацца ўбаку і не быць абыякавымі да праблем захавання і прымнажэння прыродных багаццяў.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы