На тэрыторыі горада Наваполацка пройдзе комплекс дадатковых мер па папярэджанні супрацьпраўных паводзін грамадзян

25.10.2022

З 26 кастрычніка па 7 лістапада бягучага года па ініцыятыве МУС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбудзецца асноўны этап комплексу дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян.

У перыяд правядзення комплексу асноўныя намаганні супрацоўнікаў Наваполацкага ГАУС будуць сканцэнтраваны на: правядзенні шырокамаштабнай тлумачальнай работы сярод насельніцтва аб спосабах учынення крадзяжоў і махлярстваў, адказнасці за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя ў сферы дамашняга насілля, у т.л. супраць палавой недатыкальнасці, палавой свабоды і парадку кіравання; своечасовым прымяненні мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў усімі суб'ектамі ў адносінах да асоб, якія ўчынілі дамашні насілле, маюць судзімасць, пражываюць у жылых памяшканнях, стаяць на ўліку ў АУС, і сем'ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; своечасовым выяўленні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў, у т.л. злачынстваў маёмаснага характару шляхам адпрацоўкі аб'ектаў усіх форм уласнасці, дзе ў г.г. зарэгістраваны такія злачынствы, месцаў, дзе магчыма захоўванне выкрадзенай маёмасці; спыненні несанкцыянаванага доступу ў паддашкавыя і сутарэнныя памяшканні шматкватэрных жылых дамоў, закінутых, неэксплутаваных і старых дамоў, будынкаў і збудаванняў з інфармаваннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
У правядзенні мерапрыемстваў, сумесна з супрацоўнікамі ГАУС, прымуць удзел работнікі ўстаноў аховы здароўя і адукацыі, падраздзяленняў МНС, ТЦСАН, арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы