У ходзе правядзення гэтага мерапрыемства асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўчасткам вулічна-дарожнай сеткі, найбольш схільным да рызыкі ўчынення наездаў на пешаходаў. Акрамя гэтага вартавыя парадку правядуць прафілактычныя гутаркі, тэматычныя выступленні ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі, падчас якіх раскажуць аб прычынах дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, асноўных пагрозах і рызыках бяспекі на дарогах з улікам сезонных фактараў, а таксама аб правілах выкарыстання святлоадбіўных элементаў. .
У Правілах дарожнага руху замацавана норма абавязковага выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі, а таксама рэкамендавана - пры перасячэнні праезнай часткі па-за ўстаноўленымі месцамі. Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да бацькоў і нагадвае, што менавіта яны нясуць адказнасць за сваіх дзяцей, а таксама заклікае прыкласці максімальныя намаганні, каб засцерагчы самых юных і неабароненых удзельнікаў дарожнага руху. Прывучайце сябе і сваіх дзяцей карыстацца даступнымі сродкамі бяспекі.
Да пешахода, асобы, якая кіруе веласіпедам, конным транспартным сродкам, або асобе, якая ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартным сродкам, які дапусціў парушэнне ПДР, прымяняецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 1 да 3 б.в., а ў у выпадку знаходжання пешахода ў стане ап'янення або адмовы ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) — на суму ад 3 да 5 б.в.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце на праезнай частцы або паблізу ад яе пешаходаў, якія ляжаць або перамяшчаюцца ў стане ап'янення, то неадкладна паведамляйце пра гэта па тэлефоне 102. Магчыма, ваш званок дапаможа захаваць нечае жыццё