Менавіта да маці яе дзеці звяртаюцца ў цяжкія часы, бо ведаюць, дзе знайсці бескарыслівую падтрымку і разуменне. Многія жанчыны Наваполацка неаднаразова ўдастойваліся заслужанага прызнання за сваю мацярынскую працу і ўзорнае выкананне сямейных абавязкаў, маючы пры гэтым поспехі і дасягненні на прафесійнай ніве і ў грамадскай рабоце. Гэтыя людзі вартыя ўсеагульнай павагі і з'яўляюцца яркім прыкладам для падрастаючага пакалення. Мы шчыра ўдзячныя ўсім мамам за тое, што вы кожны дзень умацоўваеце сямейныя каштоўнасці, захоўваеце духоўныя традыцыі, прывіваеце дзецям лепшыя маральныя якасці, гадуйце дастойных грамадзян нашай краіны! Жадаем, каб вашыя родныя і блізкія заўсёды атачалі вас каханнем, цеплынёй і клопатам. Дужага вам здароўя, дабрабыту вашым сем'ям і поспехаў на жыццёвым шляху!
Дзмітрый ДЗЯМІДАЎ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарвыканкама
Алег БУЕВІЧ, старшыня Наваполацкай гарадской Рады дэпутатаў