Цырымонія адпраўкі на радзіму для перапахавання астанкаў сяржанта Івана Канькова адбылася ў мікрараёне Баравуха

14.10.2022

14 кастрычніка астанкі Івана Васільевіча Канькова з воінскімі ўшанаваннямі будуць перапахаваны на яго радзіме ў пасёлку Завідава (Цвярская вобласць, Расійская Федэрацыя).

У цырымоніі прынялі ўдзел Вячаслаў Дурноў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама, Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Наваполацкага гарвыканкама, Ігар Маркавіч, старшыня Полацкага райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Наваполацка і Полацка, пошукавых атрадаў Беларусі і Расіі. Астанкі чырвонаармейца былі знойдзены пошукавікамі атрада "Разведчыкі воінскай славы" пры раскопках на месцы падзення бамбавіка Пе-2 у Полацкім раёне паблізу вёскі Мацейкава.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы