Праца міжведамасных груп прадугледжвае комплексны падыход, дзе найперш павінен быць забяспечаны кантроль за фарміраваннем цэн у аб'ектах гандлю. Галоўная мэта - справядлівасць і інтарэсы людзей. Эпоха коштавай самадзейнасці прайшла. Звышнажывы на пакупніках быць не павінна! У горадзе Наваполацку з 6 кастрычніка праверана больш за 30 гандлёвых аб'ектаў. Парушэнні выяўлены ў адным.