З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 84 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 16 чалавек загінула, 70 атрымалі раненні. З пачатку месяца на Віцебшчыне адбылося 4 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 4 чалавекі паранены, 1 з іх - непаўналетні. З мэтай прадухілення такіх трагедый, 12 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў "Пастой пешаход - не спяшайся пад колы!", накіраваных на прафілактыку ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Супрацоўнікі АДАІ Наваполацкага ГАУС у гэты дзень правядуць прафілактычныя сустрэчы ў працоўных калектывах, будуць праводзіцца рэйдавыя мерапрыемствы, пры якіх намаганні будуць сканцэнтраваны на выкананні ПДР уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху пераважна паблізу пешаходных пераходаў. Будзьце пільныя! Беражыце сябе!