Яна фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі, уплывае на маральныя асновы грамадства, выхоўвае любоў да Радзімы. Сёння Наваполацк жыве яркім і насычаным жыццём, і ў гэтым велізарная ваша заслуга - людзей яркіх і таленавітых, творчых і захопленых. Вам належыць асаблівая місія ў фарміраванні культурнага асяроддзя. Сваёй творчасцю, значнымі праектамі вы захоўваеце і памнажаеце нацыянальнае багацце, прывіваеце традыцыйныя каштоўнасці, ствараеце ўмовы для развіцця і рэалізацыі талентаў моладзі Беларусі.
Дзякуем вам за майстэрства, прафесіяналізм і адданасць справе, за талент і яркія эмоцыі, якія вы дорыце нам, адкрываючы свет прыгожага. Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнага натхнення і энергіі для рэалізацыі новых творчых планаў
і праектаў!
Дзмітрый Дзямідаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарвыканкама
Алег БУЕВІЧ, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў