Наваполацк. Маленькай дапамогі не бывае!

07.10.2022

У рамках акцыі "Моладзь за бяспеку" наваполацкія ратавальнікі аказалі шэфскую дапамогу састарэлым грамадзянам, а дапамаглі ім у гэтым юныя ратавальнікі.

У Наваполацку вельмі мала прыватнага сектара, і пераважная большасць грамадзян пражываюць у шматпавярхоўках. І для многіх людзей з узростам, здавалася б, простая задача, памыць у кватэры акно, становіцца праблемай, асабліва калі пражываеш на дзявятым паверсе. Атрымаўшы ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва спісы тых, хто мае патрэбу, ратавальнікі сабралі каманду юных ратавальнікаў і прыняліся за работу. Як аказалася, у добрай кампаніі гэта зусім не сумная праца, асабліва калі яна суправаджаецца цікавымі бабулінымі гісторыямі, а ў канцы цябе чакае чаяванне з хатнімі смачнасцямі. Рабяты з задавальненнем дзяліліся сваімі гісторыямі і час праляцеў неўзаметку. Вельмі прыемна было атрымліваць словы падзякі ад пажылых грамадзян, а яны, у сваю чаргу, атрымалі не толькі чыстыя вокны, але і брашуры з парадамі па бяспецы.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы