Ашуканцамі распрацавана новая схема падману людзей!!!

06.10.2022

Пад выглядам супрацоўнікаў Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных зламыснікі звязваюцца па тэлефоне з патэнцыйнымі ахвярамі,

расказваюць аб фактах узлому баз даных банкаў і выкраданні грашовых сродкаў кліентаў. Падчас размовы ашуканцы паведамляюць аб выкарыстанні асабістых звестак некаторых грамадзян для атрымання крэдытаў. Пасля чаго просяць назваць свае персанальныя дадзеныя, зрабіць грашовы перавод, папоўніць рахунак па пэўных рэквізітах, аргументуючы сваю просьбу тым, што гэта нібыта дапаможа злавіць злачынцу. Пры гэтым ілжэ-супрацоўнікі абяцаюць вярнуць пералічаныя сродкі. Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак акцэнтуе ўвагу на тым, што не займаецца расследаваннем фактаў махлярства, у тым ліку тых, якія датычацца банкаўскіх аперацый.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы