Жыхары і госці горада змогуць набыць бульбу, агародніну, садавіну, саджанцы, мясамалочную прадукцыю, жывую сажалкавую рыбу і іншыя спажывецкія тавары. Сваю прадукцыю на кірмашы прадставяць сельгасвытворцы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы, прадпрыемствы АПК Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Полацкага, Расонскага і іншых раёнаў.