Да ведама наймальнікаў. Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці

18.08.2022

Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці можа ажыццяўляцца ў арганізацыях любых арганізацыйна-прававых формаў і ў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць неабходныя магчымасці і ўмовы для рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў

у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2009 г. № 128 (далей - Палажэнне).

Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці – комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на:

  • набыццё і ўдасканаленне інвалідамі прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў з улікам атрыманай або існуючай у іх спецыяльнасці (прафесіі);
  • набыццё, аднаўленне і развіццё наяўных у інвалідаў працоўных здольнасцей і замацаванне іх у працэсе ажыццяўлення працоўнай дзейнасці;
  • павышэнне канкурэнтаздольнасці інвалідаў на рынку працы;
  • працаўладкаванне інвалідаў у адпаведнасці з атрыманай або наяўнай спецыяльнасцю (прафесіяй).

Адаптацыя беспрацоўных інвалідаў да працоўнай дзейнасці ажыццяўляецца наймальнікамі па накiраваннi органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па наяўнай у іх спецыяльнасці (прафесіі) (акрамя відаў дзейнасці, якія не патрабуюць прафесійнай падрыхтоўкі) у адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі інваліда, сфарміраванай медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіяй (МРЭК), і можа ажыццяўляцца ў тэрмін ад 6 да 12 месяцаў.

Наймальнікі, якія выказалі жаданне арганізаваць адаптацыю інвалідаў да працоўнай дзейнасці, падаюць у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы свайго знаходжання заяву з указаннем колькасці і пераліку спецыяльнасцей (прафесій), па якіх магчыма арганізацыя адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці, а таксама магчымасцяў далейшага працаўладкавання інвалідаў.

Да заявы прыкладаюцца разлікі фінансавых затрат на арганізацыю адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці.

З інвалідам, накіраваным органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на адаптацыю да працоўнай дзейнасці, наймальнік заключае тэрміновы працоўны дагавор на тэрмін, вызначаны дагаворам аб арганізацыі адаптацыі інваліда да працоўнай дзейнасці.

Аплата працы інвалідаў, прынятых на адаптацыю да працоўнай дзейнасці, выконваецца наймальнікам у адпаведнасці з дзейнiчаючай у яго сістэмай аплаты працы.

Фінансаванне мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь шляхам выдзялення грашовых сродкаў на набыццё абсталявання, матэрыялаў, спецадзення, а таксама кампенсацыі наймальніку затрат па аплаце працы інвалідаў, у адпаведнасці з Палажэннем.

Кампенсацыя затрат па аплаце працы інвалідаў праводзіцца наймальніку органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне штомесяц.

Пасля заканчэння тэрміну праходжання адаптацыі інваліда (дзеяння тэрміновага працоўнага дагавора) або датэрміновым яго скасаванні наймальнік у 3-дзённы тэрмін прадстаўляе ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне копію загада аб прыёме інваліда на пастаянную працу або аб яго звальненні.

Больш падрабязную інфармацыю аб рэалізацыі мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці можна атрымаць у аддзеле занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наваполацкага гарвыканкама (вул. Маладзёжная, 74, каб .112, тэл.75 10 11).

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наваполацкага гарвыканкама

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы