Школьны базар-2022

25.07.2022

З мэтай поўнага задавальнення пакупніцкага попыту ў таварах школьнага асартыменту пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года, гандлёвыя аб'екты г. Наваполацка адкрылі сезон актыўных продажаў.

Тавары для навучэнцаў школ і іншых навучальных устаноў на сённяшні дзень прадстаўлены больш, чым у 20 гандлёвых аб'ектах г. Наваполацка:

адзенне:

крама «Дом гандлю» ААТ «Дом гандлю Наваполацка» (вул. Кірава, 3), крама «Супермаркет для дзяцей «Буслік» (вул. Нафтавікоў, 6) ТАА «ДПМ», крамы «Марк Фармэль» гандлёвай сеткі ТАА «Фармэль» (вул. Маладзёжная, 166; вул. Маладзёжная, 71; вул. Нафтавікоў, 6), крама «Пінскі трыкатаж» ААТ «Палессе» (пр-д Вымяральны, 2), крама «ELIZ» ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз» (пр-д Вымяральны, 2), крама «Калінка» ЗАТ «Калінка» (вул. Маладзёжная, 148) і інш.;

абутак:

крамы «Марка» ТАА «Марка-Сэрвіс» (вул. Маладзёжная, 71; вул. Маладзёжная, 148), магазін «Белвест» СТАА «Белвест» (вул. Маладзёжная, 133), крама «Супермаркет для дзяцей «Буслік» (вул. Нафтавікоў, 6) ТАА «ДПМ» і інш.;

канцылярскія тавары:

крамы «Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) і «Усход» (вул. Кірава, 4) ААТ «Белкніга», крама «Канцэлярыт» ПГУП «Канцэлярыт» (вул. Юбілейная, 2а), крама «Супермаркет для дзяцей «Буслік» (вул. Нафтавікоў, 6) ТАА «ДПМ» і інш.

ранцы, заплечнікі:

крама «Дом гандлю» ААТ «Дом гандлю Наваполацка» (вул. Кірава, 3), фірмовая крама ААТ «Галантэя» (пр-д Вымяральны, 2), крамы «Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) і «Усход» (вул. Кірава, 4) ААТ «Белкніга», магазін «Супермаркет для дзяцей «Буслік» (вул. Нафтавікоў, 6) ТАА «ДПМ» і інш.

У крамах, якія рэалізуюць абутак і адзенне дзелавога стылю, для пакупнікоў створаны камфортныя ўмовы для выбару і прымеркі тавараў.

На дадзены момант для дзяўчынак прапануецца разнастайнае па колеры і фасонам адзенне дзелавога стылю: камплекты, сарафаны, блузы, спадніцы, штаны, пінжакі і камізэлькі. Усяго больш за 210 мадэляў. Шырокі асартымент прадстаўлены і для хлопчыкаў - больш за 200 мадэляў. Гэта традыцыйныя касцюмы, пінжакі і камізэлькі, кашулі, штаны.

У дадатак да швейных вырабаў для фармавання камплектаў, зручных у нашэннi, гандлёвыя аб'екты прапануюць трыкатаж: джэмперы, камізэлькі і жакеты для дзяўчынак і хлопчыкаў. Асартымент дзіцячага абутку да школьнага сезона таксама мае мадэльную разнастайнасць.

У гандлёвых аб'ектах г. Наваполацка арганізавана правядзенне пашыраных распродажаў, выставак-продажаў, акцый, аформлены куткі школьніка і першакласніка, выдзелены дадатковыя месцы для продажаў. Гандлёвыя залы і вітрыны тэматычна аформлены, размешчаны шыльды, планшэты і паказальнікі.

Для зручнасці пакупнікоў у крамах дзейнічаюць праграмы растэрміноўкі плацяжу, а таксама ладзяцца дні скідак.

Напрыклад, у краме «Дом гандлю» ААТ «Дом гандлю Наваполацка» прадастаўляюцца скідкі на гальштукі для хлопчыкаў вытворчасці ААТ «Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз» у памеры 40% ад раздробнага кошту, зніжкі ў памеры 30% ад раздробнага кошту на школьную форму вытворчасці ААТ «Жлобінская швейная фабрыка» (асобныя мадэлі) і інш. Таксама прадпрыемствам арганізавана прадастаўленне на пастаяннай аснове шматдзетным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, скідкі ў памеры 5 працэнтаў ад рознічнай цаны на ўвесь асартымент тавараў.

У краме «Супермаркет для дзяцей «Буслік» (вул. Нафтавікоў, 6) ТАА «ДПМ» два разы на месяц праводзяцца «Адзіныя дні скідак», а таксама сезонныя распродажы са зніжэннем кошту, накіраваныя на прасоўванне пэўных брэндаў. Таксама ў краме «дзейнічае Праграма лаяльнасці «Клуб Буслік», якая дае магчымасць назапашваць бонусы і аплачваць да 30% кошту пакупкі.

З мэтай максімальнага задавальнення попыту пакупнікоў прадпрыемствамі гандлю (сумесна з банкамі) прадастаўляецца магчымасць набыцця тавараў школьнага асартыменту ў растэрміноўку і ў крэдыт (напрыклад, ААТ «Дом гандлю Наваполацка»: непасрэдна арганізацыяй даецца растэрміноўка на 4 месяцы, па карце «Халва» ЗАТ «МТБанк» - растэрміноўка на 2 месяцы, па карце «Карта пакупак» ААТ «Белгазпрамбанк» - растэрміноўка 3 месяцы, па карце «Карта FUN» ААТ «СберБанк» - растэрміноўка 3 месяцы; ТАА «ДПМ»: па картах «Халва», «Халва плюс» - растэрміноўка 2 месяцы, «Карта пакупак» - растэрміноўка 3 месяцы, «Магніт» - растэрміноўка 2 месяцы, «Чарапаха» - растэрміноўка 8 месяцаў; ААТ «Белкніга»: растэрміноўка на 1 месяц па карце «Халва» і інш.).

Правядзенне школьных кірмашоў у фармаце пашыраных распродажаў запланавана з 20 па 27 жніўня 2022 года на тэрыторыі крамы «Дом гандлю» (г. Наваполацк, вул. Кірава, 3) з забеспячэннем шырокага асартыменту тавараў школьнага асартыменту (адзенне дзелавога стылю , ранцы, заплечнікі, спартыўнае адзенне і інш.) і прадастаўленнем пакупнікам скідак у памеры 20% на тавары.

Запрашаем за пакупкамі!

Прэзентацыя

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы