Ад дзіцячага свавольства да трагедыі – адзін крок

21.07.2022

Штогод і дзеці, і іх бацькі з нецярпеннем чакаюць летніх канікул.

Падрыхтоўка хатніх заданняў ззаду, можна як след адпачыць і пацешыць сябе забаўляльнымі заняткамі: пакатацца на веласiпедзе або самакаце, выкупацца, пагуляць з сябрамі на вуліцы. Пры гэтым ні дзеці, ні, як паказвае практыка, іх бацькі не задумваюцца аб неабходнасці захавання элементарных правіл паводзін у месцах вольнага часу, неабходнасці ажыццяўлення кантролю за непаўналетнімі падчас іх знаходжання не толькі ў месцах, патэнцыйна небяспечных для іх знаходжання, але нават і дома па месцы жыхарства.

Менавіта ў летні перыяд узрастае колькасць выпадкаў траўміравання дзяцей, якія нярэдка з'яўляюцца смяротнымі. У большасці выпадкаў цяжкае траўміраванне і гібель непаўналетніх з'яўляюцца следствам адсутнасці належнага кантролю з боку бацькоў за баўленнем часу сваіх дзяцей.

Прыкладамі трагедый, якіх магло б не быць, з'яўляюцца дзіцячыя смерці на вадзе. Так, 09.07.2022 у Ваўкавыскім раёне ў крэйдавым кар'еры патанула 6-гадовая дзяўчынка. Дзіця самавольна накіравалася да штучнага вадаёма, размешчанага ў васьмістах метрах ад дома, пры гэтым бацькі адсутнасць дома дзіцяці выявілі толькі праз адну гадзіну.

07.07.2022 у штучным вадаёме паблізу гаражна-будаўнічага кааператыва ў г.Бабруйску падчас купання патануў 14-гадовы навучэнец мясцовай школы. Купанне ажыццяўлялася ў не прызначаным для гэтага месцы, дарослыя, якія маглі б прыняць меры да выратавання непаўналетняга, паблізу адсутнічалі. Яшчэ адзін 14-гадовы падлетак 04.07.2022, знаходзячыся на беразе Заслаўскага вадасховішча ў Мінскім раёне, паспрачаўся з сябрамі, што даплыве да пэўнай адзнакі на гэтым вадаёме, але, вяртаючыся да берага, не разлічыў свае сілы і пачаў тануць. Выратаваць дзіця не ўдалося.

01.07.2022 у Капыльскім раёне непаўналетнія брат і сястра 15-ці і 16-гадоў без дазволу бацькі адправіліся купацца на вадасховішча. У нейкі момант хлапчук пачаў тануць, сястра кінулася яму на дапамогу, як вынік - дзве дзіцячыя смерці. 01.07.2022 на беразе ракі Бярэзіна ў г.Светлагорску адпачываў бацька сямейства з двума малалетнімі дзецьмі. Мужчына пры гэтым ужываў піва. У нейкі момант бацька сямейства адцягнуўся, а калі ўспомніў пра дзяцей, то не змог знайсці сваю чатырохгадовую дачку. Ратавальнікі знайшлі дзіця ў 45 метрах ніжэй па цячэнні на глыбіні трох метраў без прыкмет жыцця.

На жаль, у летні перыяд нярэдкія выпадкі гібелі і траўміравання дзяцей і ўдалечыні ад вадаёмаў. Напрыклад, 10.07.2022 у дзённы час у Кобрынскім раёне 8-гадовы хлопчык адправіўся гуляць да месца, дзе знаходзіліся кучы будаўнічага пяску каля будынка былой фермы. Забраўшыся на вяршыню аднаго з узвышшаў, дзіця стала капаць яму па кірунку ўглыб кучы. У выніку, адбылося абвальванне верхняй часткі ямы, дзіця было засыпана пяском, выратаваць яго не ўдалося.

05.07.2022 у Бабруйскім раёне ротарнай касілкай трактара пры правядзенні скошвання гарохавага поля быў цяжка траўміраваны навучэнец 4-га класа мясцовай школы, які хаваўся ва ўказаным полі. З месца здарэння хлопчык быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Сур'ёзную небяспеку для малалетніх дзяцей уяўляюць і праезныя часткі дарог, асабліва ў тых выпадках, калі бацькі належным чынам не кантралююць бяспеку іх перамяшчэння па пешаходных пераходах. На жаль, такія выпадкі маюць месца і ў г.Наваполацку. Так, 22.06.2022 чатырохгадовая выхаванка дзіцячай дашкольнай установы ў суправаджэнні маці рухалася па тратуары на веласіпедзе. У нейкі момант дзіця вырвалася наперад, і пачало самастойна перасякаць праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе на забараняючы сігнал святлафора. Маці, адцягнуўшыся, не здолела своечасова прадухіліць развіццё патэнцыйна небяспечнай сітуацыі. У выніку дзяўчынка апынулася пад коламі аўтамабіля, пасля чаго з траўмамі рознай ступені цяжкасці была дастаўлена ў бальніцу.

Вядома, суб'ектамі прафілактыкі, установамі і арганізацыямі горада прымаюцца меры па папярэджанні гібелі і траўміравання непаўналетніх, але без удзелу бацькоў ніякія меры не прынясуць належнага выніку. Неабходна тлумачыць сваім дзецям правілы бяспечных паводзін, не пакідаць іх без нагляду, бо без гэтага да бяды ўсяго адзін крок.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы