у тым ліку ў форме выбарачных праверак, маніторынгаў і мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
У Полацкім рэгіёне інспекцыяй за студзень-чэрвень 2022 года праведзена:
- выбарачныя праверкі 5 суб'ектаў гаспадарання, падчас якіх устаноўлена 106 парушэнняў (недахопаў) у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выдадзены прадпісанні аб ліквiдацыi выяўленых парушэнняў. За ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, выяўленых у ходзе праверак, у адносінах да вінаватых асоб вынесена 17 пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў.
- 100 маніторынгаў у дачыненні да 70 суб'ектаў гаспадарання, выдадзена 602 пункты рэкамендацый па ліквiдацыi выяўленых парушэнняў (недахопаў).
- 49 мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару у дачыненні да 31 суб'екта гаспадарання, выдадзена 263 пункты прадпісанняў аб ліквiдацыi парушэнняў, у дачыненні да вінаватых асоб вынесена 3 пастановы аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў.
За студзень-чэрвень 2022 года інспекцыяй праводзілася праца па выяўленні правапарушэнняў, выяўленні асоб, якія іх учынілі, прыцягненню іх да прадугледжанай заканадаўствам адказнасці. У дачыненні да вінаватых у парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства асоб інспекцыяй вынесена 60 пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў, з іх: прыменена прафілактычная мера ўздзеяння ў выглядзе папярэджання - 40; у выглядзе штрафу - 20, на агульную суму - 9184 руб.
Таксама ў справаздачным перыядзе ўстаноўлена 12 фактаў прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, агульны памер якога склаў 20617,27 руб., пакрыццё шкоды склала 66%.
Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі з'явіліся наступныя:
- парушэнне парадку вядзення ўліку аб'ектаў расліннага свету на зямельных участках суб'ектаў гаспадарання;
- парушэнне патрабаванняў Экалагічных норм і правілаў ЭкаНіП 17.01.06-001-2017 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Патрабаванні ЭКАЛАГІЧНАЙ БЯСПЕКІ», ЭкаНіП 17.08.06-002-2018 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Атмасфернае паветра (у тым ліку азонавы слой). Правілы эксплуатацыі газаачышчальных установак»;
- захоўванне (размяшчэнне) адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі;
- незабеспячэнне падзелу адходаў па відах;
- ажыццяўленне дзейнасці па абыходжанні з адходамі без дазволу на захоўванне і захаванне адходаў вытворчасці або зацверджанай узгодненай ва ўстаноўленым парадку інструкцыі па абыходжанні з адходамі вытворчасці.
Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя