На сённяшні дзень не заўсёды ўдзельнікі пасяўной кампаніі выконваюць патрабаванні нарматыўных прававых актаў, што пасля можа прывесці да аварый і інцыдэнтаў.
Таму, лічым актуальным нагадаць прадстаўнікам суб'ектаў перавозкі небяспечных грузаў, аб патрабаваннях да перавозкі лёгкаўзгаральных вадкасцяў.
Эксплуатацыя транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі небяспечных грузаў, забараняецца, калі:
- транспартны сродак не прайшоў дзяржаўны тэхнічны агляд і не зарэгістраваны ў Дзяржпрамнаглядзе або іншых дзяржаўных органах;
- адсутнічае (або ёсць са скончаным тэрмінам) пасведчанне аб допуску транспартных сродкаў да перавозкі небяспечных грузаў;
- кіроўца не мае сведчання ДАПНГ аб падрыхтоўцы кіроўцы;
- маюцца дэфекты рамы, счэпнай прылады, корпуса цыстэрны і іх элементаў, тармазной сістэмы, няспраўнасці сістэмы аўтаматыкі і (або) аварыйнай сігналізацыі;
- парушаны тэрміны правядзення праверак цыстэрнаў прамежкавая праверка пры эксплуатацыі і перыядычная праверка пры эксплуатацыі скончыўся вызначаны тэрмін па выніках тэхнічнага дыягнаставання;
- парушаны патрабаванні да нанясення маркіроўкі;
- змены ў канструкцыі цыстэрны выкананы без узгаднення з арганізацыяй-вытворцам, адсутнічаюць зазямляльныя прылады на цыстэрнах;
- маюцца пашкоджанні вечкаў загрузных люкаў, іх заавак і дэталяў ушчыльнення, цечы ў злучэннях трубаправодаў і арматуры, цечы праз ушчыльненні помпаў, вентыляў, засавак, пракладкі разьбовых злучэнняў, заглушак і кантавых ушчыльненняў, цечы і страты перавозiмых вадкасцей (матэрыялаў) праз ня шчыльнасці злучэнняў цыстэрны і рукавоў..
Для перавозкі лёгкаўзгаральных вадкасцяў, забараняецца ўжываць транспартныя сродкі з рухавіком, які працуе на газе, а таксама трактарамі, трактарнымі прычэпамі і паўпрычэпамі, аўтамабілямі з кузавам, які перакульваецца.