Асноўнымі такімі дакументамі з'явіліся Закон «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму» і Закон «Аб генацыдзе беларускага народа». У названых Законах знайшлі сваё заканадаўчае вызначэнне такія паняцці як нацызм, рэабілітацыя нацызму, генацыд беларускага народа і інш. У год гістарычнай памяці падзеі Вялікай Айчыннай вайны маюць асаблівую значнасць.
З цягам часу ўдзельнікаў ваенных падзей саракавых гадоў мінулага стагоддзя становіцца ўсё менш і праўда пра Вялікую Айчынную вайну становіцца ўсё даражэй. Стаўленне народа Беларусі да падзей вайны з нядаўняга часу знайшло сваё адлюстраванне і ў Канстытуцыі краіны, дзе з'явілася норма аб тым, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Безумоўна, адна з самых трагічных старонак у гісторыі вайны звязана з дзейнасцю на тэрыторыі Савецкага саюза канцэнтрацыйных лагераў. Трэба адзначыць, што на тэрыторыі Беларускай ССР у гады вайны функцыянавала звыш 400 месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва, 260 лагераў смерці, і 170 гета, у якіх знішчана 1,4 мільёна чалавек.
Штогод, 11 красавіка, ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Практычна ва ўсіх навучальных установах горада Наваполацка ў названы дзень былі праведзены адпаведныя мерапрыемствы. У некаторых навучальных установах пабывалі і супрацоўнікі пракуратуры г. Наваполацка, якія падзяліліся з хлопцамі інфармацыяй аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, абмеркавалі здзейсненыя на тэрыторыі БССР ваенныя злачынствы, стварэнне і дзейнасць канцэнтрацыйных лагераў у савецкай Беларусі, а таксама дзеянні нацыяналістычных падраздзяленняў, якія з'яўляліся памагатымі акупацыйных войск Германii. Таксама хлопцы пачулі гістарычныя факты аб дзейнасці знаходзіўшагася на тэрыторыі г.Наваполацка канцэнтрацыйнага лагера «Шталаг 354» і шэрагу іншых месцаў прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва.
Акрамя гэтага навучэнцы даведаліся аб адказнасці за адмаўленне генацыду беларускага народа, рэабілітацыю нацызму, а таксама прапаганду і дэманстрацыю нацысцкай сімволікі.
Даведачна: на тэрыторыі горада Наваполацка на сённяшні дзень пражывае 127 вязняў канцэнтрацыйных лагераў.