якая пройдзе па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці і ахоплівае ўсе рэгіёны краіны.
У гэтым годзе акцыя пройдзе ўжо ў 15 раз. Штогод яна ахоплівае ўсё большую колькасць удзельнікаў і кропак на карце краіны. Толькі ў 2021 годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 60 тысяч чалавек. Праца валанцёраў была арганізавана амаль на 3 тысячах аб'ектаў. Усяго за 7 дзён работнікі лясгасаў разам з валанцёрамі высадзілі 33 188 дрэў.
Нагадаем, што мэтай акцыі «Тыдзень лесу» з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на рабоце з падрастаючым пакаленнем.
Актыўная падтрымка акцыі з Вашага боку паслужыць добрым прыкладам!
Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў ДЛГУ Полацкі лясгас (Намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце, Пашкевіч Аксана Уладзіміраўна, тэл. 49-48-18) або ў бліжэйшае лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні.
Усіх валанцёраў забяспечаць неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром, а таксама пазначаць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.