Літаратурны конкурс «Скарынавай душой узлашчанае слова», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, праводзіць Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Мэта конкурсу – выяўленне творчых талентаў сярод моладзі і падтрымка пачынаючых літаратараў, ушанаванне асобы айчыннага першадрукара Францыска Скарыны і папулярызацыя яго неацэннага ўкладу ў развіццё культуры і духоўнасці беларусаў і ўсіх усходніх славян.
Тэматыка неабмежаваная, жанры – проза, паэзія, эсэ, драматургія, казка і інш. Творы можна дасылаць у Саюз пісьменнікаў Беларусі да 15 мая, а вынікі літаратурнага спаборніцтва будуць падведзены да 1 ліпеня бягучага года. У складзе журы – вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы. Пераможцаў чакаюць дыпломы і прызы, а іх творы будуць надрукаваны ў літаратурных выданнях Беларусі.
Галіна ШПАКОЎСКАЯ, «Витебские вести»