Нязгасную папулярнасць Уладзіміра Караткевіча можна растлумачыць тым, што яго творчасць адпавядае самым сучасным патрабаванням сенняшняга дня, а яго шматлікія творы займаюць ганаровае месца ў нацыянальнай літаратурнай скарбонцы і запатрабаваны чытачамі рознага ўзросту. Да юбілея У.Караткевіча па ўсей краіне прайшлі знакавыя мерапрыемствы. Так, у Наваполацку па ініцыятыве гарадской арганізаціі РГА "Белая Русь" і пры падтрымцы аддзела адукацыі ва ўсіх школах адбыліліся святочныя вечары, гасцёўні, выставы кніг, віктарыны і г.д.
Кульмінацыяй мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю са дня нараджэння У.Караткевіча, стала канферэнцыя вучэбна-даследчых прац і конкурс чытальнікаў, якія адбыліся на базе гімназіі №2 г.Наваполацка. Дарэчы, ў гімназіі цэлы тыдзень быў прысвечаны творчасці суайчынніка, таму атмасфера духоўнай ўзвышанасці толькі спрыяла прыцягненню аднадумцаў менавіта сюды.
Усяго на суд кампетэнтнага журы, у складзе настаўнікаў беларускай мовы, універсітэцкіх выкладчыкаў і старшыні НГА РГА В.А.Дзевятоўскага, а таксама гледачоў было прадстаўлена 5 даследчых работ і 7 чытальнікаў вершаў пісьменніка. Працы ўразілі глыбіней і разнабокавасцю паказу жыцця беларусаў і іх праблем, цудоўнай беларускай прыроды і гістарычных месц, апісаных Караткевічам ў яго творах. Кожнае паведамленне ўдзельнікаў мерапрыемства было насычана любоўю да Радзімы, вялікай павагай да нацыянальнай мовы і літаратурнага скарба, пакінутага пісьменнікам яго чытачам.
Цяжкай справай для журы аказалася вызначэнне лепшых, бо ўсе школьнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і пранікнавеннае разуменне твораў Караткевіча. У конкурсе чытачоў першае месца заняла Бабушкіна Таццяна (школа №1, 9 "Б" клас), 2-е месца – Алексін Глеб (школа №14), 3-е месца – Усцінава Валерыя (школа №12, 8 "А" клас). Па рэзультах канферэнцыі першае месца прысуджана Наганавай Вікторыі (гімназія №2, 11 "Г" клас), 2-е – Обадавай Лізавеце (школа № 2, 9 "А" клас), 3-е – Кабяк Кацярыне і Мілашэўскай Яраславе (школа №12, 8 "Б" клас).
Старшыня НГА РГА "Белая Русь" В.Дзевятоўскі павіншаваў усіх удзельнікаў і ўручыў дыпломы і падарункі ад гарадской арганізаціыі. "Але сапраўдны падарунак яшчэ на перадзе, – адзначыў ён, – бо вас усіх чакае паездка на малую радіму Караткевіча, у Оршу, у музей пісьменніка."
Па словах В.Дзевятоўскага, Белая Русь плануе праводзіць і ў дальнейшым мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне прэстыжу беларускай мовы. Размова з дзецьмі паказала, што яны з вялікай павагай адносяцца да роднай мовы і адчуваюць сапраўдную заклапочаннасць яе лёсам.
Бутар Юлія.
